Category: образование

капыльшчына-С

Семяжава; Siemiažava; Семежево; Siemieżewo.
Як уладаньне князя Яна-Сымона Алелькавіча ўспамінаецца з 1587 г. Паводле паданьня, заснавана каляністамі са Жмудзі (?). У паперах 1622 г. успамінаецца як мястэчка з засьценкамі Перадзел, урочышчамі Бубжар, Царквішча, Лазоўшчына, Луг, Клін, Лаўкі. Пазьней — уласнасьць Радзівілаў, якія ў 1720 г. будуюць Пакроўскую царкву на месцы старой. У 1816 г. — больш з 200 двароў, у 1886 г. — 269 двароў, каля 1 тыс. жыхароў, 2 царквы, яшчэ адна, Георгіеўская (паводле іншых дадзеных — капліца) на цментары. “Слоўнік” прысьвячае Семяжаву асобны нарыс, асноўная тэма якога звычаі і лад жыцьця мясцовых жыхароў, усялякія адметнасьці, такія, як, напрыклад, гаспадарчая незалежнасьць местачкоўцаў, якія ніколі не адпрацоўвалі паншчыны, плаціўшы чынш, іхняя заможнасьць, вясельныя звычаі, пахавальныя абрады і існаваньне незвычайнай жабрацкай супольнасьці. Паводле “Сьпісу” — 458 двароў з 2513 жыхарамі. Паводле мапы 30-ых гадоў 738 двароў.У 1997 г. — 674 двары з 1433 жыхарамі.
Прыставам 4-га(Семяжаўскага)паліцэйскага стану ў 1906-07гг.быў Крэмянецкі Тімафей Нікітавіч, 1908г. Васільяў Іван Андрэявіч, 1909- 12гг. Маторын Ільля Іванавіч, у 1913-1914гг. Мінін Рыгор Андрэявіч,у 1916г.-Ціхан Аляксандр.
Настаяцялем прыходу Праваслаўнай Царквы і благачынным ІІ-ой акругі(прыкладна тэррыторыя сучаснай Каыльшчыны)быў у 1900-1916гг.ай.Сімеон Малевіч.

Настаўнікам народнага вучылішча ў 1900-1909гг. быў Лушчыцкі Восіп Міхайлавіч(з 1911 па 1916г.-загадчык),памагатым-Камянчук Філіп Мікалаявіч(1900-1901гг),у 1902г-Шыркоўскі Восіп.P 1911г.вучылішча азначана як 1-класнае.Настаўнік у 1911-1914гг.-Русецкая Марыя Антонаўна,у 1916г.-Малевіч Аляксандра.Законавыкладчык-ай.Сімеон Малевіч.

Агентам па распаўсюду шыфс-картаў у 1913г. быў Яновіч Шлёма Абрамавіч.

Паштовае адзяленьне ў 1914г.узначальваў Майстрыкаў Феадосій Рыгоравіч,у 1916г.-Стральбіцкі Сямён Трафімавіч.
Сьпіс рэпрэсаваных савецкай уладай.
1.Арабінка Міхаіл Макаравіч,1901г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,майстар на лесасплаве,праж. у в.Гаўрыльчыцы(?),Капацэвічскі с/с,Салігорскага р-на,арыштаваны 07.07.1940г.,асуджаны 01.02.1941г.,арт.8,38КК БССР(сацыяльна-небясьпечны элемент),8 гадоў ППЛ,адбываў "Воркутстрой",рэсп.Комі,Расея,вызвалены 23.09.1941г.
2.Бабейка Андрэй Аляксеявіч,1900г.н.,беларус,цясьляр,праж. у г.Смаленск,Расея,арыштаваны 08.04.1938г.,асуджаны 26.09.1938г.,арт.58-6,10(шпіянаж,антысавецкая агітацыя).ВМП,растраляны 15.10.1938г.
3.Бабейка Іосіф Ігнацьявіч,1888г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 27.02.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(супраца з польскімі агентамі),3 гады высылкі,адбываў у Казахстане.
4.Гамоль(Гамола) Аляксандр(Аляксей) Пятровіч,1897г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны 15.05.1938г.,арт.69КК БССР(сябра кантррэвалюцыйнай арганізацыі,шкодніцтва),10 гадоў ППЛ,5 гадоў паразы ў правох,адбываў "Ухтимжемлаг",рэсп.Комі,Расея,вызвалены 21.04.1943г.
5.Гудзіновіч Іван Рыгоравіч,1882г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,служачы вузла сувязі,праж. у г.Бабруйск,арыштаваны 16.10.1929г.,асуджаны 14.02.1930г.,арт.71,72КК БССР(удзел у кулацкай арганізацыі),3 гады ППЛ.
6.Гук Васіль Мікалаявіч,1901г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 23.01.1933г.,асуджаны 09.04.1933г.,арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады ППЛ.
7.Дасюкевіч Алена Іванаўна,1853г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,праж. у в.Евалінава,арыштавана 26.02.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(судзеяньне польскаму агенту),3 гады ўмоўна.
8.Дасюкевіч Іван Несьцяравіч,1893(1899)г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у в.Ракіні,арыштаваны 15.02.1934г.,асуджаны 19.10.1932г..арт.17,58-6,8(судзеяньне польскім агентам),10 гадоў ППЛ,адбываў "Дальстрой",Магаданская вобл.,Расея,паўторна асуджаны 08.08.1938г.(кантррэвалюцыйная агітацыя).ВМП,растраляны 10.08.1938г.
9.Дасюкевіч Марыя Міхайлаўна,1887г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,праж. у в.Ракіні,арыштавана 09.04.1933г.,асуджана 17.05.1933г.,арт.68,72КК БССР(судзеяньне польскім агентам),3 гады ППЛ.
10.Дасюкевіч Павял Мікітавіч,1897г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 20.07.1933г.,асуджаны 16.10.1933г.,арт.68,120КК БССР(антысавецкая дзейнасьць),10 гадоў ППЛ.
11.Дасюкевіч Фёдар Сямёнавіч,1878г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 23.08.1937г.,асуджаны 14.10.1937г.,арт.68,72КК БССР(сувязь з польскім агентам,антысавецкая агітацыя).ВМП(верагодна,да гэтага быў асуджаны з выракам-параза ў правох),растраляны 24.10.1937г. у г.Слуцку.
12.Дашчынскі Фёдар Рыгоравіч,1885г.н.,беларус,непісьменны,калгасьнік,арыштаваны 23.08.1937г.,асуджаны 22.11.1937г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі).ВМП,растраляны 29.11.1937г. у г.Слуцку.
13.Есьмантовіч Аляксей Сьцяпанавіч,1895г.н.,беларус(рускі),пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 21.04.1933г.,арт.68,72КК БССР(агент польскай выведкі),3 гады высылкі,адбываў,верагодна,у с.Канторка(?),Церэнкольскі(Качырскі)р-н,Паўладарская вобл..Казахстан,вецерынарны фельдшар,паўторна арыштаваны 04.04.1941г.,асуджаны 07.12.1941г.,арт.58-7(сабатаж),15 гадоў ППЛ.
14.Есьмантовіч Андрэй Данілавіч,1883г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,праж. у в.Ракіні,арыштаваны 26.02.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(удзельнік кантррэвалюцыйнай шпіёнскай групоўкі),10 гадоў ППЛ.
15.Есьмантовіч Пелагея Несьцяраўна,1887(1883)г.н.,беларуска,непісьменная,калгасьніца,праж. у в.Ракіні,арыштавана 28.02.1933г.,асуджана 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(сувязь з кантррэвалюцыйнай шпіёнскай групоўкай),5 гадоў ППЛ,паўторна арыштавана 18.11.1937г..асуджана 27.12.1937г..арт.68,71КК БССР(шпіянаж).ВМП,растраляна 24.01.1938г. у г.Слуцку.
16.Казадой Васіль Аляксеявіч,1902г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г..асуджаны 13.05.1933г.,арт.24,120КК БССР(антысавецкая дзейнасьць),3 гады высылкі.
17.Каражынец Ганна Несьцяраўна,1885г.н.,беларуска,пачатковая адукацыя,сялянка,арыштавана 26.02.1933г.,асуджана 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(судзеяньне польскім шпіёнам),3 гады ППЛ умоўна.
18.Каражынец Фёдар Іванавіч,1886г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 26.02.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(судзеяньне польскім агентам),3 гады паразы ў правох.
19.Качур Мікалай Канстантынавіч,1910г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у пас.Красный Октябрь(?Акцябр),Салігоскі р-н,3 гады высылкі.
20.Кіеня Павял Сьцяпанавіч,паводле "Памяці",арыштаваны ў 1937г.,асуджаны,верагодна,ППЛ.
21.Кіеня Сьцяпан Давыдавіч,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1929г.
22.Кісько Іван Рыгоравіч,1890г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,шавец,арыштаваны 23.08.1937г.,асуджаны 26.10.1937г.,арт.68,72,80КК БССР(антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ,адбываў "Сиблаг",магчыма,Навасібірская вобл.,Расея,памёр 15.05.1939г.
23.Курпан Аляксандр Яўстаф'явіч,1898г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 15.06.1937г.,асуджаны 21.06.1938г..арт.72"а"КК БССР(увнтррэвалюцыйная агітацыя),8 гадоў ППЛ,5 гадоў паразы ў правох,адбываў "Устьвымлаг",пас.Вожаёль,Княжпагосцкі р-н,рэсп.Комі,Расея,памёр 20.11.1943г.
24.Курпан Іван Рыгоравіч,1875г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 18.09.1937г.,асуджаны 24.10.1937г..арт.72,76КК БССР(кантррэвалюцыйная дзейнасьць),10 гадоў ППЛ,адбываў "Темлаг",Зубава-Палянскі р-н,рэсп.Мардовія,Расея.
25.Курпан Рыгор Барысавіч,1894г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у в.Горнае,Завалочыцкі с\с,Глускага р-на,Магілёўскай вобл.,арыштаваны 30.08.1939г..асуджаны 15.08.1940г.,арт.72"а"КК БССР(антысавецкая агітацыя),4 гады ППЛ.
26.Курпяк Саул Самойлавіч,нар.1889(1890)г. у в.Чэпялі,Краснадворскі с/с,Салігорскага р-на,яўрэй,загадчык сяльпо,арыштаваны 07.05.1929г.,асуджаны 20.06.1929г.,арт.58-10(антысавецкая агітацыя),3 гады высылкі,параза ў правох,адбываў у Падгорнскім с/пас,Чаінскага р-на,Томскай вобл.,Расея.
27.Леаненя Іван Рыгоравіч,1895г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 21.04.1933г.,арт.68,72КК БССР(агент польскай выведкі),3 гады высылкі,адбываў у Казахстане.
28.Леаненя Іван Сяргеявіч,1901г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,праж. у пас.Красная Березина(?),магчыма,Слуцкі р-н,арыштаваны 06.08.1937г.,асуджаны 24.09.1937г..арт.72,76КК БССР(сябра кантррэвалюцыйнай групоўкі,антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ.
29.Леаненя Міхаіл Іванавіч,паводле "Памяці",у 1935г. высланы разам з усёй сямьёй за межы БССР.
30.Леаненя Якаў Канстантынавіч,Леаненя Аляксандра,Леаненя Васіль Якаўлявіч,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1929г.,высланы за межы БССР.
31.Лосік Сямён Сямёнавіч(Мінюк Пётр Пятровіч),нар.1894г. у в.Мотыль,Іванаўскі р-н,Берасьцейскай вобл.,украінец,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 23.08.1937г.,асуджаны 28.11.1937г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі).ВМП,растраляны 11.12.1937г. у г.Слуцк.
32.Лушчыцкі Міхаіл Іосіфавіч,1900г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,начальнік пажарнай дружыны,арыштаваны 28.05.1929г.,асуджаны 10.11.1929г.,арт.64,68КК БССР(удзельнік кантррэвалюцыйнай арганізацыі,шпіянаж),3 гады ППЛ.
33.Лянько Васіль Іванавіч,паводле "Памяці",1879г.н.,расулачаны ў 1930г.
34.Макуцэвіч Фёдар,паводле "Памяці",арыштаваны ў 1937г.,разам з Макуцэвічам Васілём Фёдаравічам,асуджаны,верагодна,ППЛ.
35.Манак Андрэй Ямяльянавіч,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1930г.
36.Манак Васіль Іванавіч,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1929г.
37.Манак Іван Ільліч,1879г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у в.Мацкевічы,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 09.04.1933г.,арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады высылкі,адбываў,верагодна,у Архангяльскай вобл.,Расея.
38.Мароз Павял Аляксандравіч,паводле "Памяці",1891г.н.,раскулачаны ў 1929г.,высланы разам з жонкай і дачкой ў г.Котлас,Архангяльскай вобл.,Расея.
39.Мацкевіч Муля Нісялявіч,1921г.н.,яўрэй,сярэдняя адукацыя,чырвонаармеяц,арыштаваны 10.03.1942г.,асуджаны 25.04.1942г.,арт.66-2КК УзССР(антысавецкая агітацыя),5 гадоў ППЛ
40.Мацкевіч Павял Рыгоравіч,1894г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 14.05.1933г.,арт.68,72КК БССР(антысавецкая агітацыя,шпіянаж),3 гады высылкі,адбываў у Казахстане.
41.Мінец Васіль Міхайлавіч,1887г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,бухгалтар у Арлікоўскім лясьніцтве,праж.,верагодна,у в.Бучаціна,арыштаваны 24.08.1837г.,асуджаны 11.10.1937г.,арт.72,172(бандытызм,антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ,адбываў "Юго-вост.желдорлаг",верагодна,Хабараўскі кр.,Расея,памёр 03.03.1939г.
42.Мінец Ільля Фёдаравіч,паводле "Памяці",1892г.н.,Мінец Агата Аляксандраўна,1897г.н.,Мінец Марыя Ільлінічна,1916г.н.,Мароз Зоф'я Іванаўна,1865г.н.,раскулачаны ў 1930г.,высланы за межы БССР.
43.Мінец Міхаіл Дзьмітрыявіч,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 21.04.1933г.,арт.68,72КК БССР(агент польскай выведкі),3 гады высылкі,адбываў у Казахстане.
44.Мінец Павял Васільявіч,1873г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 18.09.1937г..асуджаны 24.10.1937г.,арт.72,76КК БССР(антысавецкая дзейнасьць),10 гадоў ППЛ,адбываў "Темлаг",Зубава-Палянскі р-н,рэсп.Мардовія,Расея.
45.Навіцкі Іван Аляксеявіч,1881(882)г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны 16.09.1937г.,арт.72КК БССР(антысавецкая дзейнасьць).ВМП,канфіскацыя,растраляны 30.09.1937г. у г.Слуцк.
46.Навіцкі Міхаіл Іосіфавіч,1908г.н.,паляк,студэнт,праж. у в.Знамянка,зараз у складзе г.Пецергоф,частка г.Санкт-Пецярбург,арыштаваны 09.12.1937г.,асуджаны 10.01.1938г.,арт.58-6,10,11(шпіянаж,антысавецкая агітацыя,кантррэвалюцыйная дзейнасьць).ВМП,растраляны 15.01.1938г. у г.Санкт-Пецярбург(Ленінград),Расея.
47.Навіцкі Пётр Аляксеявіч,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1930г.,высланы за межы БССР.
48.Новік Іван Цімафеявіч,паводле "Памяці",1904г.н.і Новік Алена Якаўляўна,1910г.н.,раскулачаны ў 1930г.
49.Падневіч Пётр Дзям'янавіч,1902г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 27.03.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(пасобнік польскіх агентаў),3 гады ППЛ.
50.Перапецкі Васіль Фёдаравіч,1902г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 09.04.1933г.,арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя),5 гадоў ППЛ.
51.Перапецкі Іван Іванавіч,паводле "Памяці",расулачаны ў 1929г.
52.Плявака Марыя Андрэяўна,1897г.н.,беларуска,непісьменная,калгасьніца,арыштавана 24.08.1937г..асуджана 26.10.1937г.,арт.68,72КК БССР(судзеяньне шпіянажу,антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ,адбывала "Волголаг",Яраслаўская вобл.,Расея.
53.Пыска Вера Пятроўна,1914г.н.,беларуска,пачатковая адукацыя,калгасьніца,асуджана 01.04.1946г.(ЧСИР),5 гадоў ППЛ.,верагодна,разам асуджаны 01.04.1946г. Пыска Марыя Ігнацьяўна,1941г.н.,Пыска Надзея Ігнацьяўна,1943г.н.,Пыска  Міхаіл Ігнацьявіч,1945г.н.,адбывалі у с.Ярцава,Янісейскага р-на,Краснаярскага кр.,Расея.
54.Пяцігорац Андрэй Раманавіч,1912г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 27.02.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(сувязь з кантррэвалюцыйнай шпіёнскай групоўкай),5 гадоў ППЛ,адбываў г.Варкута,рэсп.Комі,Расея,з 01.12.1936г.,вызвалены 14.02.1939г..3 гады высылкі,адбываў у Казахстане.
55.Пяцігорац Ігнат Міхайлавіч,1870г.н.,беларус,непісьменны,селянін,арыштаваны 17.03.1933г..асуджаны 14.05.1933г.,арт.68,72КК БССР(судзеяньне шпіянажу,антысавецкая агітацыя),3 гады ППЛ умоўна.
56.Пяцігорац Марыя Андрэяўна,1886г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,арыштавана 15.10.1932г.,асуджана 22.03.1933г.,арт.24,68КК БССР(супраца з польскімі агентамі),5 гадоў ППЛ,замена высылкай,адбывала,верагодна,у Архангяльскай вобл..Расея.
57.Пяцігорац Раман Андрэявіч,паводле "Памяці",1881г.н.,раскулачаны ў 1933г.,арыштаваны ў 1937г.,асуджаны.ВМП.
58.Пяцігорац Фёдар Пятровіч,1878г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны 14.12.1937г.,арт.68КК БССР(шпіянаж).ВМП,растраляны 17.01.1938г. у г.Ворша,Віцябская вобл.
59.Рогач Аляксей Цімафеявіч,паводле "Памяці",1873г.н.,Рогач Пелагея Мікалаяўна,1885г.н.,Рогач Алена Аляксеяўна,раскулачаны ў 1930г.,высланы за межы БССР.
60.Рогач Васіль Пракопавіч,1897г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,рабочы на цагельні,праж. у в.Філіпавічы,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны 14.12.1937г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі).ВМП,растраляны 17.01.1938г. у г.Ворша,Віцябская вобл.
61.Рогач Васіль Фёдаравіч,паводле "Памяці",арыштаваны ў 1937г.,асуджаны,верагодна,ППЛ.
62.Рогач Іван,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1930г.,высылка ў Архангяльскую вобл.,Расея,разам высланы жонка і Рогач Настасься Іванаўна.
63.Рогач Міхаіл Іванавіч,паводле "Памяці",1899г.н.,расулачаны ў 1930г.,высланы за межы БССР.
64.Рогач Міхаіл Пракопавіч,1880г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 07.04.1931г.,асуджаны 26.07.1931г..арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады ППЛ.
65.Рогач Пётр Рыгоравіч,1893г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,праж.у в.Прыдзіркі,Рачковічскі с/с,Слуцкага р-на,арыштаваны 27.01.1935г.,асуджаны 09.09.1935г.,арт.72"а",76КК БССР(антысавецкая дзейнасьць),8 гадоў ППЛ.
66.Рудкевіч Андрэй Васільявіч,1910г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны па арт.68,72КК БССР(пасобнік польскіх агентаў),10 гадоў ППЛ,адбываў "Севвостлаг",Магаданская вобл.,Расея.
67.Рудкевіч Аўдоцьця Аляксеяўна,1883г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,арыштавана 12.04.1933г.,асуджана 13.05.1933г.,арт.24,120КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады ўмоўна.
68.Рудкевіч Васіль Васільявіч,1910г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 13.05.1933г.,арт.24,72,76,120КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады ўмоўна.
69.Рудкевіч Васіль Іванавіч,1882г.н.,беларус,непісьменны,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 13.05.1933г.,арт.24,72,76,120КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады высылкі.
70.Рудкевіч Іван Максімавіч,1902г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,старшыня арцелі,арыштаваны 27.08.1937г.,асуджаны 26.10.1937г.,арт.69,72,87КК БССР(шкодніцтва,антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ.
71.Рудкевіч Ільля Сьцяпанавіч,1912г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 02.04.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.24,68,76КК БССР(пасобнік польскіх агентаў),3 гады ППЛ.
72.Рудкевіч Матрона Андрэяўна,1888г.н.,беларуска,непісьменная,калгасьніца,арыштавана 31.08.1937г.,асуджана 26.10.1937г.,арт.68,72КК БССР(судзеяньне шпіёну,антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ.
73.Рудкевіч Міхаіл Васільявіч,1916(1914)г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны па арт.68,72КК БССР(пасобнік польскіх агентаў),10 гадоў ППЛ,адбываў "Волголаг",Яраслаўская вобл.,Расея,памёр 14.05.1942г.
74.Рудкевіч Сьцяпан Васільявіч,1906г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,асуджаны 13.05.1933г.,арт.68,72КК БССР(сувязь з польскім дыверсантам,антысавецкая агітацыя),3 гады ўмоўна,верагодна,паўторна арыштаваны 24.08.1937г.,10 гадоў ППЛ,адбываў "Севвостлаг",Магаданская вобл.,Расея.
75.Русак Андрэй Ануфрыявіч,1892г.н.,беларус,селянін,арыштаваны 27.02.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(сувязь з кантррэвалюцыйнай шпіёнскай групоўкай),5 гадоў ППЛ.
76.Рысак(?Русак) Вера Андрэяўна,1913г.н.,беларуска,пачатковая адукацыя,сялянка,арыштавана 27.02.1933г..асуджана 17.05.1933г.,арт.68,76КК БССР(супраца з польскімі агентамі),3 гады высылкі,адбывала ў рэсп.Башкірыя,Расея.
77.Серада Андрэй Аляксеявіч,паводле "Памяці",у 1935г.разам з усёй сямьёй высланы ў Архангяльскую вобл.,Расея.
78.Серада Данііл Максімавіч(Антонавіч),1875(1878,1879)г.н.,беларус,непісьменны,селянін,арыштаваны 11.01.1933г.,асуджаны 09.02.1933г.,арт.72,75КК БССР(антысавецкая агітацыя),5 гадоў ППЛ,канфіскацыя,паўторна арыштаваны 05.08.1937г.,асуджаны 10.09.1937г.,арт.72"а"КК БССР(антысавецкая агітацыя).ВМП,канфіскацыя,растраляны 17.09.1937г. у г.Слуцку.
79.Серада Іван Сымонавіч,паводле "Памяці",1899г.н.,Серада Ганна Міхайлаўна,1899г.н.,Серада Марыя Іванаўна,1920г.н.,Серада Вера Іванаўна,1923г.н. у 1935г. высланы за межы БССР,вызвалены 23.07.1947г.
80.Серада Ільля Аляксандравіч(Аляксеявіч),1905г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 22.03.1931г.,асуджаны 27.08.1931г.,арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя),вызвалены,паўторна арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 21.04.1933г.,арт.68,72КК БССР(агент польскай выведкі),3 гады ППЛ.
81.Серада Рыгор Сямёнавіч,1888г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 25.03.1933г..асуджаны 17.05.1933г.,арт.72,76КК БССР(удзельнік кантррэвалюцыйнай шпіёнскай групоўкі),8 гадоў ППЛ.
82.Серада Сямён Аляксеявіч,паводле "Памяці",1916г.н.,у 1935г. высланы ў Архангяльскую вобл.,Расея,вызвалены ў 1943г.
83.Сталярэня Канстантын Якімавіч,1898г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 04.03.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.68,72КК БССР(супраца з польскімі агентамі),3 гады высылкі,адбываў у Казахстане.
84.Сталярэня Хрысьціна Сямёнаўна,1899г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,арыштавана 17.03.1933г.,асуджана 17.05.1933г.,арт.68,72КК БССР(супраца з польскімі агентамі),3 гады высылкі,адбывала ў Казахстане.
85.Турчановіч Іван Андрэявіч,1892г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,пільшчык лесу,праж. у г.Нясьвіж,арыштаваны 29.09.1939г..асуджаны 04.09.1940г.(шпіянаж на карысьць Польшчы),8 гадоў ППЛ,адбываў "Каргопольлаг",Архангяльская вобл.,Расея.
86.Турчановіч Ільля Андрэявіч,1894г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 09.04.1933г.,арт.24,72,120КК БССР(антысавецкая агітацыя),5 гадоў ППЛ.
87.Турчановіч Марыя Мікалаяўна,беларуска,непісьменная,сялянка,раскулачана ў 1930г.,арыштавана 24.08.1937г.,асуджана 26.10.1937г..арт.68,72КК БССР(шпіёнская і антысавецкая дзейнасьць),10 гадоў ППЛ.
88.Удавеня Васіль Рыгоравіч,паводле "Памяці",1900г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 02.04.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.72,76(пасобнік польскіх агентаў),3 гады ППЛ.
89.Урбановіч Сямён Пятровіч,1891г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 02.04.1932г.,асуджаны 23.07.1932г.,арт.72,76КК БССР(кантррэвалюцыйная дзейнасьць),5 гадоў ППЛ.
90.Урбановіч Сьцяпан Фёдаравіч,1896г.н.,беларус,сярэдняя адукацыя,бухгалтар адзяленьня Нацбанку,праж. у в.Грэск,Слуцкага р-на,арыштаваны 12.03.1939г.,асуджаны 05.08.1939г.,арт.68,72КК БССР(агент польскай выведкі,антысавецкая агітацыя),5 гадоў ППЛ,адбываў Слуцкая турма,памёр 08.07.(так у тэксьце)1939г.
91.Федасеня Іван Міхайлавіч,паводле "Памяці",1893г.н.,разам з Федасеня Аляксандра Сьцяпанаўна,1900г.н.,Федасеня Анатоль Іванавіч,1924г.н.,Федасеня Алена Іванаўна,1927г.н.,высланы ў Архангяльскую вобл.,Расея,пражывалі ў пас.Лукаў Ручэй(?),верагодна,Мезянскі р-н,Архангяльскай вобл.,Расея,паводле "Памяці",арыштаваны паўторна 25.07(?).1937г.,асуджаны,арт.58-11,14(кантррэвалюцыйная дзейнасьць,сабатаж).ВМП,растраляны 29.06.1937г.
92.Харковіч Васіль Мікалаявіч,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1930г.,арыштаваны ў 1931г.,паўторна арыштаваны ў 1937г.,асуджаны,ППЛ,адбываў Магаданская вобл.,Расея.
93.Цераховіч Марыя Андрэяўна,1887г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,арыштавана 17.03.1933г..асуджана ў 1933г.,арт.24,68,76КК БССР(судзеяньне агентам польскай выведкі),3 гады паразы ў правох.
94.Цераховіч Рыгор Васільявіч,1883г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.24,68,76КК БССР(пасобнік агентаў польскай выведкі),3 гады паразы ў правох,паўторна арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны 26.10.1937г.,арт.68"а",72КК БССР(антысавецкая агітацыя,сувязь з польскім дыверсантам),10 гадоў ППЛ,адбываў "Южлаг",рэсп.Бурація,Расея.
95.Цераховіч Сьцяпан Васільявіч,1887г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 17.05.1933г.,арт.72,76КК БССР(пасобнік польскіх агентаў),3 гады ППЛ.
96.Чарніковіч Васіль Іосіфавіч,1919г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,рабочы на цагельні,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны 26.10.1937г.,арт.68,72КК БССР(сувязь з агентам польскай выведкі,шкодніцтва).ВМП,канфіскацыя,растраляны 01.11.1937г. у г.Слуцку.
97.Чарніковіч Гаўрыіл Іосіфавіч,1915г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 09.04.1933г.,арт.72,120КК БССР(антысавецкая агітацыя,пераход мяжы),3 гады высылкі,адбываў,верагодна,Архангяльская вобл.,Расея.
98.Шуцінскі Уладзімір Іосіфавіч,1911г.н.,паляк,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у в.Астраўчыцы,Заастравечцкі с/с,Клецкага р-на,арыштаваны 02.06.1940г.,асуджаны 29.11.1940г.,арт.118"а"КК БССР(антысавецкая дзейнасьць),5 гадоў ППЛ.
99.Шчэрба Іван Іосіфавіч,1911г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,асуджаны 14.10.1937г.,арт.68"в"КК БССР(судзеяньне шпіянажу),10 гадоў ППЛ.
100.Шчэрба Міхаіл Фёдаравіч,1912г.н.,беларус,вышэйшая адукацыя,памошнік начальніка штаба палка,арыштаваны 11.11.1944г.,асуджаны 09.12.1944г.,арт.19,58-2,8(антысавецкая агітацыя,верагодна,падазрэньне ў намеры падрыхтоўкі ўзброянага паўстаньне,тэрарызм),10 гадоў ППЛ,канфіскацыя,адбываў г.Інта,рэсп.Комі,Расея,вызвалены ў лістападзе 1952г.
101.Шчэрба Праскоўя Іванаўна,1887г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,арыштавана 15.10.1932г.,асуджана 22.03.1933г..арт.24,68КК БССР(судзеяньне шпіёнскай дзейнасьці мужа),10 гадоў ППЛ.
102.Шэршніцкі Сьцяпан Даўматавіч,разам з Шэршніцкай Натальляй Рыгораўнай,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1930г.,высланы за межы БССР,потым арыштаваны паўторна,асуджаны,10 гадоў ППЛ.
103.Яфімчык Алена Андрэяўна,1882г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,арыштавана 19.10.1932г.,асуджана 22.03.1933г.,арт.24,68КК БССР(судзеяньне польскім шпіёнам),10 гадоў ППЛ,замена высылкай.
104.Яфімчык Андрэй Ігнацьявіч,1912г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 13.05.1933г.,арт.24,72,120КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады высылкі.
105.Яфімчык Васіль Якаўлявіч,паводле "Памяці",арыштаваны ў 1937г.,асуджаны,верагодна,ППЛ.
106.Яфімчык Ігнат Андрэявіч,1870г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 17.03.1933г.,асуджаны 13.05.1933г.,арт.24,120КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады ўмоўна.
107.Яфімчык Ільля Дзьмітрыявіч,1906г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 20.10.1932г.,асуджаны 08.03.1933г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі).ВМП,растраляны 19.03.1933г. у г.Менску.
108.Яфімчык Марыя Дзьмітрыяўна,1916г.н.,беларуска,пачатковая адукацыя,сялянка,арыштавана 19.10.1932г..асуджана 22.03.1933г.,арт.24,68КК БССР(судзеяньне польскім шпіёнам),3 гады высылкі,адбывала,верагодна,у Архангяльскай вобл.,Расея.
109.Яфімчык Сьцяпан Якаўлявіч і Яфімчык Марыя Сьцяпанаўна,а таксама іх дзеці,паводле "Памяці",раскулачаны ў 1933г.,высланы за межы БССР.
Семяжава.У'езд у мястэчка з боку Цімкавіч.Collapse )