?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

капыльшчына-К

Кіявічы; Kijavičy; Киевичи; Кеевичи; Kijewicze. Трохвёрстка пазначае два паселішчы — вёску, цэнтар гміны, і фальварак, пад назвай К. Да 1863 г. — уласнасьць Магільніцкіх, потым Клімавых. “Слоўнік” таксама згадвае і фальварак К. А вось “Сьпіс” падае толькі вёску ў 88 двароў з 496 жыхарамі (1908 г.). Царква Ўзьнясеньня пабудаваная ў 1882 г. Сьвятар Васіль Пігулеўскі.Ён быў настаяцялем і ў 1905г.,у 1906-1908гг.-ай.Феадор Казлоўскі,пасля -ў 1909-1914гг.ай.Аляксандар Мацкевіч,у 1916г.-ай.Канстантын Чуйко . Дагэтуль існавалі драўляныя храмы. У 1868 г. — народная вучэльня. У 1886 г. — 35 двароў, 180 жыхароў. Акрамя царквы, мелася дзьве капліцы.У 1917 г. — 111 двароў, 609 жыхароў. Пасьля 1917 г. — вучэльня ператвораная ў працоўную школу І ступені. У 1922 г. улады рэквізавалі каштоўнасьці царквы, а ў 1929 г. арыштавалі сьвятара Георгія Невяроўскага. У 1930-х гг. — калгас “Чырвоны пагранічнік”, 2 ветракі, кузьня,117 двароў. У 1972 г. — 120 двароў, 341 жыхар. У 1997 г. — 105 двароў, 182 жыхары.

Кіявіскай гміннай управы старшыня ў 1900-1902гг.Турчановіч Андрэй,пісар-Вашчылка Мірон(1900г.),Пігулеўскі Міхаіл(1902г),Сержпутоўскі Флор(1903г.).У 1904-1909гг.старшыня-Лобан Іван,пісар-Кіеня Цімафей(па 1914г.).У 1911-1913гг.старшыня-Каражынец Нікіфар.У 1914г.старшыня Турэйка Андрэй,у 1916г.-старшыня- Бабеня Павял,пісар-Бань Павял.

Настаўнікам народнага вучылішча быў у 1900-1908гг.Шарупіч Андрэй Лявонцьявіч,памагатай-Гаховіч Марья Філарэтаўна(1900-1901гг),у 1902г.-Ліпская Яўгенія.Настаўнікам ў 1909-1913гг.быў Пісарэвіч Якаў і з 1912г па 1913г..-Астапава Вольга.З 1914г.вучылішча дзьвухкласнае,загадчык-Кухта Цімафей(і ў 1916г),выкладчык Закону Божага-ай.Мацкевіч Аляксандр,настаўніца-Кабяк Ксенія.

Настаяцялем прыходу Праваслаўнай Царквы з 2002г.па сёньняшні дзень зьяўляецца іярэй Павял Брагін.

Сьпіс рэпрэсаваных савецкай уладай.
1.Карповіч Адам Ільліч,1883г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,стораж "Белкожснабсбыт",праж. у в.Быстрыца,арыштаваны 06.10.1937г..асуджаны 01.11.1937г..арт.72,120КК БССР(антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ,адбываў "Томасинлаг",Асінаўскі р-н,Томская вобл.,Расея.
2.Кіеня Данііл Іванавіч,1883г.н.,беларус,праж. у г.Бабруйск,Магілёўскай вобл.,арыштаваны 02.11.1935г.,асуджаны 27.02.1936г.,арт.72"а"КК БССР,8 гадоў ППЛ,адбываў "Ухтпечлаг" з 02.10.1936г.,рэсп.Комі,Расея,памёр 26.04.1938г.
3.Кіявіцкі Максім Фёдаравіч,1888г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,ВКП(б) з 1914 па 1924гг.,арыштаваны 06.05.1929г.,асуджаны 19.08.1929г.,арт.58-10(антысавецкая а гітацыя),3 гады паразы ў правох.
4.Корзун Фёдар Якімавіч,1888г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 26.02.1933г.,асуджаны 17.05.1933г..арт.68,76КК БССР(сябра кантррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі),3 гады ППЛ,канфіскацыя.
5.Кунцэвіч Аляксандр Канстантынавіч,1892г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,бухгалтар саўгаса "Сьцяпянка",праж. у г.Менску,арыштаваны 28.06.1937г.,асуджаны 01.07.1938г.,арт.68"а",70КК БССР(сябра "Польскай Арганізацыі Вайсковай").ВМП,растраляны 16.09.1938г. у г.Менску.
6.Купрыяноўскі Вячэслаў Антонавіч,1898г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,бухгалтар на сьпіртзаводзе,праж.у в.Цімкавічы,арыштаваны 06.08.1937г.,асуджаны 29.10.1937г.,арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ.
7.Маляўка Максім Філімонавіч,1885г.н.,беларус,калгасьнік,арыштаваны 24.08.1937г.,асуджаны 11.10.1937г.,арт.74КК БССР(дзезярцір з РККА пад час грамадзянскай вайны,супраца з белапалякамі).ВМП,канфіскацыя,растраляны 20.10.1937г. у г.Слуцку.
8.Маляўка Фёдар Раманавіч,1878г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у в.Лешня,арыштаваны 17.01.1930г.,асуджаны 03.03.1930г.,арт.76КК БССР(кантррэвалюцыйная агітацыя),5 гадоў ППЛ.
9.Пілат Мікалай Ігнацьявіч,1891г.н.,беларус,адукацыя сярэдняя-спецыяльная,настаўнік,праж.у г.п.Старобін,Салігорскага р-на,арыштаваны 08.05.1929г.,асуджаны 21.07.1929г.,арт.58-4(кантррэвалюцыйная дзейнасьць),адбываў УСЛОН,г.Кем,рэсп.Карэлія,Расея.

Кіявічы.Рэчка Мажа. Кіявічы.Далягляд на царкву. Кіявічы.Царква. Кіявічы.Царква. Кіявічы.Варшаўска-маскоўскі тракт. Кіявічы.Фальварак. Кіявічы.Далягляд на вёску ад тракту. Кіявічы. Далягляд у вёсцы. Кіявічы. Хата. Кіявічы. Па вуліцы. Кіявічы. Па вуліцы. Кіявічы. Сядзіба. Кіявічы.Па вуліцы. Кіявічы.Хатка. Кіявічы.Рэчка Мажа ў вёсцы. Кіявічы.Стары клюб. Мапа-трохвярстоўка. Мапа WIG. Мапа 30-ых. Мапа 80-ых.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
sibi_in_mente
Sep. 21st, 2011 06:10 pm (UTC)
Як я ўжо даўно не наведвала жж. Якія ў вас на здымках цудоўныя краявіды! Заўсёды прыемна завітаць на вашу старонку.
btclub
Sep. 22nd, 2011 04:48 am (UTC)
Дзякуй за камплімент.Краявіды цудоўныя хутчэй на натуры,а здымкі мае так сабе,іх можна назваць,м-м,скажам,інфармацыйнымі,хаця часам нешта атрымліваецца няблага.
Зараз дабіваю апрацоўку савецкіх мапаў,а потым пачну выкладаць звесткі з розных вытокаў,а затым хачу пачаць выкладаць старыя фотоздымкі з сямейных альбомаў капылян,калі атрымаецца.Так што час ад часу заходце,я да Вас таксама.
( 2 comments — Leave a comment )

Latest Month

January 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow