?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

капыльшчына-Б

Бабоўня; Baboŭnia; Бобовня; Bobownia.
Мястэчка. Назоў паходзіць ад асновы “боб” (расьліна), але мог узьнікнуць пры асіміляцыі літары “о” на “а” (беларускае “баба” і літоўскае “боба”). Упершыню паселішча згадваецца ў 1582 г. у лісьце слуцкай княгіні Кацярыны Алелькавіч з Тэньчыньскіх да памешчыка Маліноўскага. За 1583 г. у Літоўскай мэтрыцы ёсьць копія права таму ж Маліноўскаму на Бабоўню.  Каталіцкая капліца.У 1878г."каменная царква" на месцы касьцёла.У 1886г.-драўляная царква ў імя Ўздвіжаньня Шчырага і Жыватворнага Крыжа Гасподня.Народная вучэльня.У 1908 г. “Сьпіс” вызначае Б. як мястэчка з 28 дварамі, з 196 жыхарамі і маёнтак у 1 двор і 407(!) жыхароў. Паводле перапісу 1917 г. — 36 двароў, каля 120(!) жыхароў. З 1924 г. — цэнтар с/с. У 1929 г. — калгасы “Чырвоны пуцілавец”, “КІМ”.Паводле мапы 30-ых гадоў 61двор. У 1970 г. саўгас “Бабоўня”, 108 двароў, 366 жыхароў. У 1997 г. — 178 двароў, 482 жыхары.
Бабаўнянскай мяшчанскай управы старастам у 1900-1902гг.быў Грэйсух Зыкель Янкялявіч.
 У 1888г.Ляўковіч Іван Паўлавіч,мяшчанін,каталік,меў у мястэчку Бабоўня 0,5дз.
 У 1888г.Наркевіч-Іёдка Вітольд Аляксандравіч,шляхціч,каталік,валодаў маёнткам Бабоўня і 700 дз.зямлі,а таксама 20дз.у мястэчку Бабоўня.
 У 1888г.Рымашэўскі Адам Альбертавіч меў у мястэчку Бабоўня 0,5дз.
 У 1888г.Шындлер Яраслаў Карлавіч,мяшчанін,праваслаўны,меў у мястэчку Бабоўня 0,5дз.
 У 1888г.Юргелевіч Міхаіл Адамавіч,мяшчанін,каталік,меў у мястэчку Бабоўня 0,5дз.
 У 1888г.Юргелевіч Восіп Адамавіч,мяшчанін,каталік,меў у мястэчку Бабоўня 0,5дз.
 У 1911г.Трускаляская Яніна Вітольдаўна валодала маёнткам Бабоўня і 1058дз.зямлі.
 У 1911г.Цітко Казімір Дамянікавіч меў у Бабоўні 19дз.

Сьпіс рэпрэсаваных савецкай уладай.
1.Булат Канстантын Канстантынавіч,1872г.н.,паляк,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у в.Мажа,арыштаваны 12.02.1934г.,асуджаны 20.04.1934г.,арт.58-6(судзеяньне шпіянажу),10 гадоў ППЛ,адбываў "Сиблаг",г.Марыінск,Кемяраўская вобл.,Расея.
2.Бычынскі Ўладзімір Цімафеявіч,1913г.н.,беларус,адукацыя няпоўная сярэдняя,сакратар Вялешынскага с/с,праж. у в.Навасады,ВЛКСМ,арыштаваны 02.04.1938г.,асуджаны 15.08.1939г.,арт.68,70,71,76КК БССР(шпіянаж,антысавецкая дзейнасьць у складзе кантррэвалюцыйнай групоўкі),5 гадоў ППЛ,адбываў "Севвостлаг",Магаданская вобл.,Расея,вызвалены 30.08.1943г.
3.Гаўрушкевіч Вячэслаў Антонавіч,1903г.н.,паляк,сярэдняя адукацыя,селянін,арыштаваны 06.05.1929г.,асуджаны 21.06.1929г.,арт.68КК БССР(дапамога польскім агентам),3 гады ППЛ,адбываў УСЛОН,г.Кем,рэсп.Карэлія,Расея.
4.Горфінкяль Шмерк Абрамавіч,1903г.н.,яўрэй,пачатковая адукацыя,кладаўшчык,кандыдат у ВКП(б),праж.в.Цімкавічы,арыштаваны 20.07.1937г.,асуджаны 09.12.1937г.,арт.68КК БССР(польскі агент).ВМП,растраляны 13.01.1938г. у г.Магілёў.
5.Каласоўскі Аттон Аўгустынавіч,паляк,пачатковая адукацыя,цясьляр,праж. у г.Асіповічы,Магілёўскай вобл.,арыштаваны 06.02.1938г.,асуджаны 27.02.1938г.,арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя).ВМП,растраляны 26.03.1938г.
6.Кудрэвіч Феліцыя Міхайлаўна,1873г.н.,беларуска,непісьменная,сялянка,праж. у в.Вялешына(?),арыштавана 11.10.1932г.,асуджана 02.12.1932г.,арт.22,70,72,76КК БССР(падрыхтоўка тэрарыстычнага акту,антысавецкая агітацыя),3 гады паразы ў правох.
7.Луцэвіч Міхаліна Восіпаўна,нар.1906г. у в.Новадворкі,Шчэпічскі с/с,Клецкага р-на,полька,пачатковая адукацыя,сялянка,арыштавана 06.05.1929г.,асуджана 21.06.1929г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі),5 гадоў ППЛ,адбывала УСЛОН,г.Кем,рэсп.Карэлія,Расея.
8.Луцэвіч Станіслаў Іосіфавіч,1903г.н.,паляк,пачатковая адукацыя,цясьляр на ільнокамбінаце,праж. у г.Ворша,Віцябскай вобл.,арыштаваны 23.08.1937г.,асуджаны 19.10.1937г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі).ВМП,растраляны 10.11.1937г.
9.Макоўскі Станіслаў Канстантынавіч,1904г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,каваль,арыштаваны 24.06.1937г..асуджаны 17.12.1937г.,арт.68,72(шпіянаж,кантррэвалюцыйная агітацыя).ВМП,растраляны 21.01.1938г. у г.Слуцку.
10.Мікуліч Казімір Міхайлавіч,1908г.н.,паляк,пачатковая адукацыя,раскулачаны,зэка "БАМлага",Чыцінская вобл.,Расея,арыштаваны(верагодна, першапачаткова) 22.02.1933г.,асуджаны 21.05.1933г.(прыналежнасьць да кантррэвалюцыйнай нацыяналістычнай польскай арганізацыі),3 гады высылкі,паўторна арыштаваны 22.02.1938г.,асуджаны 14.05.1938г.,арт.58-10,11(антысавецкая агітацыя,кантррэвалюцыйная дзейнасьць).ВМП,растраляны 02.09.1938г.
11.Мікуліч Міхаіл Міхайлавіч,1878г.н.,паляк,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 20.05.1929г.,асуджаны 21.06.1929г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі),10 гадоў ППЛ,канфіскацыя,адбываў УСЛОН,г.Кем,рэсп.Карэлія,Расея.
12.Мікуліч Ядзьвіга Міхайлаўна,1905г.н.,полька,пачатковая адукацыя,сялянка,арыштавана 20.05.1929г.,асуджана 21.06.1929г.,арт.68,72КК БССР(судзеяньне шпіянажу,антысавецкая агітацыя),5 гадоў ППЛ,канфіскацыя.
13.Міцкевіч Яніна Валяр'янаўна,нар.1908г. у г.Санкт-Пецярбург,Расея,полька,няпоўная сярэдняя адукацыя,кладаўшчыца,арыштавана 05.01.1938г.,асуджана 15.02.1938г.,арт.68КК БССР(агент польскай выведкі).ВМП,растраляна 13.03.1938г. у г.Менску.
14.Паграбіцкі Уладзімір Адамавіч,1895г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,праж. у в.Казакоўка,арыштаваны 31.07.1938г..асуджаны 15.11.1938г..арт.24,68КК БССР(антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ,адбываў "Севвостлаг",Магаданская вобл.,Расея,памёр 29.09.1940г. у пас.Палатка,Хасынскі р-н,Магаданскай вобл.,Расея.
15.Падымацька Мікалай Аляксандравіч,нар.1876г. у в.Юшавічы,Сейлавіцкі с\с,Нясьвіжскага р-на,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,арыштаваны 21.03.1933г..асуджаны 14.05.1933г.,арт.68,72,137КК БССР(сувязь з польскай выведкай,антысавецкая агітацыя),3 гады высылкі,адбываў у Казахстане.
16.Пшэвалоцкі Іосіф Іосіфавіч,1896г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,шавец,праж. у г.Ганцавічы,Берасьцейскай вобл.,арыштаваны 05.09.1940г.,асуджаны 21.06.1941г.,арт.72,74КК БССР(агент польскай паліцыі,антысавецкая агітацыя),5 гадоў ППЛ.
17.Пшэвалоцкі Эдуард Іосіфавіч,1892г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,селянін,праж. у г.Ганцавічы,Берасьцейскай вобл.,арыштаваны 08.10.1939г.,асуджаны 30.07.1940г.,арт.74КК БССР(агент польскай паліцыі,антысавецкая агітацыя),8 гадоў ППЛ,адбываў г.Ухта,рэсп.Комі,Расея,вызвалены 04.09.1941г.
18.Рагалевіч Іосіф Адамавіч,1887(1889)г.н.,беларус(паляк),пачатковая адукацыя,селянін,праж. у в.Галаўні,Нёманскі с/с,Вузьдзянскага р-на,арыштаваны 30.01.1930г.,асуджаны 14.02.1930г.,арт.66,72КК БССР(антысавецкая агітацыя з мэтай падрыву савецкай улады),5 гадоў ППЛ,паўторна арыштаваны 21.12.1937г. у г.Смаленск,працаваў апальшчыкам у інстытуце,асуджаны 05.12.1938г.,арт.58-10(антысавецкая агітацыя).ВМП,растраляны 27.01.1938г.
19.Юргялевіч Алена Адамаўна,1907г.н.,беларуска,пачатковая адукацыя,рабочая мясакамбінату,арыштавана 23.08.1937г.,асуджана 17.12.1937г.,арт.68,72КК БССР(шпіянаж,кантррэвалюцыйная дзейнасьць).ВМП,растраляна 21.01.1938г. у г.Слуцку.
 У 1911г.Юха Міхаіл Дамянікавіч меў у Бабоўні 15дз. Бабоўня.Цментар. Бабоўня.Далягляд на вёску. Бабоўня.Старая брукаванка. Бабоўня.У вёсцы. Бабоўня.Далягляд у вёсцы. Бабоўня.Далягляд у вёсцы. Бабоўня.Далягляд на касьцёл. Бабоўня.Па вуліцы. Бабоўня.Па вуліцы. Бабоўня.Далягляд у вёсцы. Бабоўня.Па вуліцы. Бабоўня.Па вуліцы. Бабоўня.Гасьцінец на Нясьвіж. Бабоўня.Па вуліцы. Бабоўня.Па вуліцы. Бабоўня.Стары сад. Бабоўня.Гасьцінец на Нясьвіж. Бабоўня.Маёнтак.Бровар. Бабоўня.Маёнтак.Бровар. Бабоўня.Маёнтак.Гаспадарчыя пабудовы. Бабоўня.Маёнтак.Гаспадарчыя пабудовы. Бабоўня.Маёнтак.Цментар. Бабоўня.Маёнтак.Цментар. Бабоўня.Маёнтак.Цментар. Бабоўня.Маёнтак.Дарога ад маёнтку. Бабоўня.Гасьцінец на Нясьвіж. Бабоўня.У маёнтку. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.У маёнтку. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак(Шпіталь). Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Бровар. Бабоўня.Маёнтак.Бровар. Бабоўня.Маёнтак.Бровар. Бабоўня.Маёнтак.Парк. Бабоўня.Маёнтак.Парк.Сажалка. Бабоўня.Дарога на Старыцу.Восень. Мапа-трохвярстоўка. Мапа WIG. Мапа 30-ых гадоў. Мапа РККА 42г.

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
bingwar
Nov. 21st, 2011 08:40 pm (UTC)
Бабоўня

А чаму ж Вы не дабавілі і фота брацкай магілы? Можа камусці з родных байцоў, захаваных у ей фатаграфіі гэтыя спатрэбіліся б ....
btclub
Nov. 22nd, 2011 02:52 pm (UTC)
Re: Бабоўня
Не дабавіў,гэта мой блэнд,выбачайце,як не дабавіў і фота астатніх гэткіх жа магілаў амаль па ўсяму раёну(дзе-нідзе помнікі выкладзены),як не дабавіў яшчэ вельмі й вельмі шмат чаго другога,імя чаму "нязьлік".Бо аднаму чалавеку занадта цяжка абдымаць неабсяжнае.І я к заўсёды ў гэткіх выпадках кажу-"далучайцеся-разам латвей,працы стае"!
bingwar
Nov. 22nd, 2011 07:49 pm (UTC)
Re: Бабоўня
Не буду спрачацца, работа праведзена велізарная, за што вялікі вялікі дзякуй.
btclub
Nov. 23rd, 2011 03:24 pm (UTC)
За словы добрыя дзякуй,але найболяй за ухвалы патрэбна супольная праца з кім-кольвяк,бо аднаму груваздка ўсё гэта падымаць-матэрыялу,асабліва патэнцыйнага,процьма,а магчымасьцяў-вобмаль.Капыльскія не цікавяцца,а калі й кажуць што-нішто,то на узроўні:"ну-ну".
( 4 comments — Leave a comment )

Latest Month

January 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow