?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

капыльшчына-Ц

Цімкавічы; Cimkavičy; Тимковичи; Cimkowicze; Tymkowiczi.
Мястэчка і маёнтак. Вядомы з XV ст. Уласнасьць Алелькавічаў, потым Хадкевічаў, Сапегаў. Паводле “Слоўніка” — мястэчка мела (сяр. ХІХ ст.) 826 душ, парафіяльны касьцёл Сьв. Міхала, заснаваны Львом Сапегам у 1647 г. Існавала ўніяцкая царква Св.Ільлі й сінагога.У 1816 г. — уласнасьць Радзівілаў, каля 90 двароў. У 1863 г. — народная вучэльня. У 1886 г. — 138 двароў, 728 жыхароў, 2 прыходзкія царквы, касьцёл, вучэльня, гмінная ўправа, пошта, 2 жыдоўскія школы,сінагога, 6 заезных двароў, 35 дробных крамаў. Паводле “Сьпісу”, мястэчка мела 323 двары з 1681 жыхаром, маёнтак — 1 двор з 63 жыхарамі. У 1917 г. — 355 двароў, больш з 2,2 тыс. жыхароў. З 20.08.1924 па 24.09.1926 і 27.09.1938 — цэнтар с/с. На пачатку 1930-х гг. — калгас “Рэвалюцыя”, саўгас “Цімкавічы”, лесапілка, маслазавод, стальмашня, кузьня, вінзавод, млын, кузьнецкая, кравецкая і шавецкая майстэрні,416 двароў. Штаб пагранічнае заставы да 17.09.1939. У 1997 г. — 540 двароў, каля 1,4 тыс. жыхароў.
У 1888г. Радзівіл Антон Вільгельмавіч,князь,каталік,валодаў мястэчкам Цімкавічы і 3938дз.зямлі.

Настаяцялем прыходу Праваслаўнай Царквы ў 1900-1902гг.быў ай.Аляксандар Цярраўскі ён жа і ў 1906-1909гг.,у 1903-1904гг.-ай.Канстантын Серніцкі,у 1911-1916гг.-ай.Арсеній Жэлязьняковіч,з 1999г.па сёньняшні дзень-іярэй Міхаіл Вітальявіч Мардзьвінаў.
Ксяндзом Цімкавічскага касьцёлу ў 1903-1916гг.быў ай.Фадзей Аскерка.

Настаўнікам(пасьля загадчыкам) Цімкавічскага народнага вучылішча ў 1900-1916гг.быў Ляхоўскі Аляксандр Дамінікавіч(Даміанавіч),яго памагатым-Лазюк Мікалай Ігнацьявіч(1900-1901гг),у 1902г.памагаты-Сіўко Аляксандр Дзімітравіч.З 1912г.вучылішча стала дзьвухкласным,настаўнікі-Шыш Канстантын Іванавіч(па 1916г.) і Булычова Яўгенія Пятроўна,у 1916г-Сяверына Вера,Законавыкладчык-Жалязьняковіч Арсеній.


Пачтовае адзяленьне ў 1900-1903гг.узначальваў Кляменьціч Міхаіл Якаўлявіч.У 1904-1914гг.-Уласевіч Сямён Ігнатавіч,у 1916г.-Яльніцкі Рыгор Калістратавіч.

Мяшчанскую ўправу ўзначальваў у 1900-1912гг.Козак Файтэль Хаімавіч.У 1913-1916гг.-Рабіновіч Шмуйла-Грэйнам Мееравіч.

Гмінную ўправу ўзначальваў у 1900-1907гг.Маргалік Аляксандар,пісар-Манцівода Канстантын(1900г),у 1902-1914гг.-Хадасевіч Цімафей.У 1908-1909гг.старшыня-Курчык Мікалай.У 1912-1913гг.старшыня-Камкоўскі Іван.У 1914-1916гг.старшыня-Касікоўскі(Камкоўскі) Рыгор.

Аптэку ўтрымліваў у 1902-1914гг.Чарнамордзік Мендэль Хацкелевіч,у 1912г.разам з Гросманам Гершуні Ізраілявічам.

Земскім участковым лекарам у 1913-1914гг.быў Гаховіч Усевалад Васільявіч.

Агентам па распаўсюду шыфс-картаў быў у 1913г. Каган Іцка-Лэйб Ельявіч.
                                           
Цімкавічы.Па вуліцы. Цімкавічы.Далягляд. Цімкавічы.Дарога на маёнтак. Цімкавічы.Дарога на маёнтак. Цімкавічы.Маёнтак.Парк. Цімкавічы.Маёнтак.Парк. Цімкавічы.Маёнтак.Парк. Цімкавічы.Маёнтак.Парк. Цімкавічы.Маёнтак.Парк. Цімкавічы.Маёнтак.Парк. Цімкавічы.Маёнтак.Парк. Цімкавічы.Рэчка Мажа. Цімкавічы.Цментар. Цімкавічы.Дом. Цімкавічы.Чыгуначная станцыя. Цімкавічы.Уезд у мястэчка з боку Капыля. Цімкавічы.Вуліца. Цімкавічы.Вуліца. Цімкавічы.Царква(старая капліца). Сьвята-Нікольская царква адчынена ў 2001г. Цімкавічы.Школа. Цімкавічы.Цэнтар мястэчка. Цімкавічы.Вуліца. Цімкавічы.Месца знаходжаньня штабу памежнай варты. Цімкавічы.Касьцёл. Цімкавічы.Касьцёл. Цімкавічы.Касьцёл. Апісаньне касьцёла: Цімкавіцкі касцёл ІV класа: у м. Цімкавічы Мінскай губерні Магілёўскай арцыдыяцэзіі Слуцкага павета пабудаваны ў 1647 г. падкаморыем Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам ва ўладаннях памешчыка князя Антонія Радзівіла. Ён шмат разоў быў перабудаваны, а ў 1851 г. ізноў адбудаваны на каменным падмурку, пакрыты гонтай, абшыты дошкамі з 2 невялікімі вежамі, абшыты бляхай. Пад галоўным алтаром падвал. Касцёл абнесены каменнай агароджай, нанова пакрыты гонтай на сродкі кс. Андрэя Герачынскага. У двары побач з касцёлам званіца У касцёле тры алтары. Галоўны алтар каменны з абразом св. Архангела Міхаіла, уверсе пазалочаны Ягнец і 2 гіпсавыя анёлы. Вялікі драўляны крыж за алтаром з укрыжаваным Езусам Хрыстом. Другі алтар размешчаны з правага боку. Ён драўляны з абразом св. Антонія на палатне, уверсе абраз св. Роха. На алтары рэліквіяр з Мошчамі св. Казіміра. Трэці алтар знаходзіцца з левага боку з абразом Найсвяцейшай Дзевы Марыі на палатне, уверсе абраз св. Юзафа. Арган стары на 12 галасоў. Абразоў – 7, Стацый Дарогі Крыжовай Езуса Хрыста – 14. Архіў Метрычныя кнігі: Хростаў з 1715 г. па 1896 г. Шлюбаў з 1715 г. па 1896 г. Аб памерлых з 1758 г. па 1896 г. Дашлюбных экзаменаў з 1827 г. па 1896 г. Гаспадарчыя пабудовы Плябанія – стары драўляны дом Д-40, Ш-12,5 арш. пад саламяным дахам, пад домам каменны падвал, свіран, ляднік, канюшня, хлявы для жывёлы. На адлегласці 10 вёрст ад м. Цімкавічы капліца ў м. Васільчыцы, а за 7 вёрст – угоддзе Какорычы з 33 дзес. зямлі. Ахвярадаўцы: княз Леў Сапега, княз Антоні Радзівіл, кс. Андрэй Герачынскі. Працавалі святары: кс. Андрэй Герачынскі, дэкан кс. Врачэнскі.У канцы 19стагодзя касьцёл быў абноўлены,рэстаўрацыйныя працы вяліся Франьцішкам Бруздовічам,размалёўка касьцёла вялася ў 1906-1908гг.Настаяцялем прыоду Рымска-Каталіцкага Касьцёлу ў 1906-1914гг. быў ай.Фадзей Аскерка.Пасьля вайны касьцёл стаў царквой,там служылі светары Малах,Ганчук,Нагорны.Касьцёл не быў узяты пад ахову дзяржавы не гледзячы на унікальную разьбу па дрэву і кавальскую працу,што былі выкарыстаны для аздабленьня ўбранства і пры невядомых абставінах згарэў у 1985г. Цімкавічы.На цментары. Цімкавічы.Месца дыслакацыі памежнай часткі. Цімкавічы.Старая забудова. Цімкавічы.Па вуліцы. Цімкавічы.Далягляд на высялкі па нясьвіжскаму шляху. Цімкавічы.Высялкі.Па вуліцы. Цімкавічы.Сядзіба. Мапа-трохвярстоўка. Мапа WIG. Мапы 30-ых. Мапа РККА 42г.

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
victogan
Feb. 23rd, 2011 05:50 pm (UTC)
А калі быў зроблены фатаздымак станцыі http://pics.livejournal.com/btclub/pic/000wdrpy ?
І ёсць яшчэ больш падрабязныя?
btclub
Feb. 23rd, 2011 08:11 pm (UTC)
Дзякуй за каментар!Ой,калі,ммм,восень 2006,так на Ўскідку,можна дакладна паглядзець па арыгінале здымка.калі гэта важна,магу перагнаць Вам менавіта арыгінал.Не памятаю,ці ёсьць яўчэ капыльскія кадры шляхоў,але хачу зьвярнуць Вашу увагу,калі ў Вас,зразумела няма гэта матэрыялу,на РККА мапу,дзе пададзена,прынамсі па Капыльшчыне,значна шчыльнейшая сетка ў параўнаньні з сёньняшняй.Хутка сэзон,магу зрабіць патрэбныя Вам здымкі,у тым ліку і старых насыпаў іг.д.
witek_pucybut
Nov. 6th, 2015 08:54 pm (UTC)
А што вядома пра лагер для палонных палякаў у 1939? http://nn.by/?c=ar&i=159506
btclub
Nov. 7th, 2015 05:09 am (UTC)
Першы раз чую.Але на ўвагу вазьму.
( 4 comments — Leave a comment )

Latest Month

January 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow