btclub (btclub) wrote,
btclub
btclub

Каляндар.

26.02.2016г.
26.02.1829 году ў г.Бутэнхайм,раён Бамберг,зямля Баварыя,Нямеччына,нарадзіўся Лівай Страўс(Лёб Штраўсс).
135981
  Той,хто сваімі уласнымі рукамі стварыў лягенду,што называется джынсы "Лівайс".
Гісторыя гэта доўгая.Італьянскае слова "gene" некалі азначала тканіну кшталту саржы,з дыяганальным перакрыжаваньням ніткі.Выраблялася яна ў г.Нім,Францыя,а з Генуі,Італія,пастаўлялася індзіга дзеля афарбоўкі яе.Дарэчы-вось з гэтага робіцца індзіга:
Indigo Indigofera tinctoria
А выглядала гэтая тканіна прыкладна вось так:
istoria-jinsov-02
 Нявядомы мастак 17 стагодзя(Калі гэта ня падробка,зразумела).
Як бачым,асаблівым шыкам адзёжа ня вызначалася.Шык прыйшоў апасьля,моцна апасьля.А пакуль,у 1853 годзе з канаплянай тканіны,што ішла на выраб ветразяў,Лівай замовіў першыя порткі.Выглядалі яны прыкладна вось так:
pierwsze+jeansy.levi+straus
А насілі іх вось такія мужыкі:
jb_reform_fortyniners_1_e-224x300
Здавалася б,ну што на іх марнаваць мазгі,выдумліваючы ўсялякую халеру,скляпаў,ды прадаў,але ж марнавалі,ствараючы вось гэткія пёрлы ды разынкі:
jeans-levis
Сам лэйбак-твор мастацтва!
Ці ў жалезе:
9616831975_d397444221
Казка!
А гузік?Ну на якую трассу рабіць вось гэта:
$_35
Але ж рабілі!!!Дарэчы,аб клёпках!Джэйкаб Дэвіс(Якаб Йёфіс),
images
яшчэ адзін эмігрант,гэтым разам з г.Рыга,Латвія,у 1872 годзе закляпаў дзеля моцы стыкі швоў на джынсах Страўса і на ўсё жыцьцё стаў яго кампаньёнам,разам ствараючы вось тут:
z5PErdskEYA
і вось тут:
LeviPPIE
свае Джынсы.Прамотвалі грошы на рэкляму нагавіцаў для рабацяг:
76937661
І дачакаліся шыку!Хай ня самі,а іх нашчадкі,вось яны,
hippy-dance
што зрабілі джынсы адзеньнем для міліярдаў.
З днём народзін,Штаны!!!

Выявы ўзятыя з https://www.google.by
Вялікі дзякуй выклаўшым!
Tags: Февраль
Subscribe

  • Каляндар.

    29.02.2016г. 29.02.1904 году ў г.Кларында,акруга Пэйдж,штат Аёва,ЗША,нарадзіўся Олтан Глен Мілер. Чалавек,які зрабіў гук 40-ым.Бо бяз яго…

  • Каляндар.

    28.02.2016г. 28.02.1866 году(О,зноў юбілей!) у г.Масква,Расея,нарадзіўся Вячэслаў Іванавіч Іванаў,паэт і яшчэ,і яшчэ,і яшчэ-геній рускага…

  • Каляндар.

    27.02.2016г. 27.02.280(верагодна)году ў горадзе Ніш(Наіс),Сербія,нарадзіўся Флаві Валеры Аўрэлі Канстантын,што застаўся ў гісторыі як…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments