?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

капыльшчына-Х

Харытонаўка; Charytonaŭka; Харитоновка; Charitonowka; Харитоновцы.
Засьценак. Паводле “Сьпісу” — 21 двор з 181 жыхаром. На пачатку 1930-х гг. — калгас “Чырвоны баец”, кузьня,27 двароў. У 1997 г. — 84 двары, 185 жыхароў.
У 1911г.Дабравольскі Васіль Мацьвеявіч меў у засьценку Харытонаўка 34дз.
Сьпіс рэпрэсаваных савецкай уладай.
1.Трыгубовіч Іван Іосіфавіч,1896г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 29.05.1938г.,асуджаны 04.04.1939г.,арт.72"а"КК БССР(антысавецкая агітацыя),7 гадоў ППЛ,3 гады паразы ў правох.



Харытонаўка.Па вуліцы.





Харытонаўка.Пры дарозе са Старыцы.



Харытонаўка.Цментар.





Харытонаўка.Раздарожжа.Крыж.



Харытонаўка.Па вуліцы.





Харытонаўка.Вадасховішча.





Харытонаўка.Вадасховішча.





Харытонаўка.Помнік партызанам ля дарогі ад Старыцы.



Мапа-трохвярстоўка.





Мапа WIG.


Мапа 30-ых.

Мапа РККА 42г.



Татуры; Tatury; Татуры; Tatury.
Засьценак. Паводле “Слоўніка” — уласнасьць Корзунаў. Паводле “Сьпісу” — 15 двароў з 93 жыхарамі. WIGаўка пазначае назву двойчы.Паводле мапы 30-ых гадоў 11 двароў.Цяпер у складзе Харытонаўкі.
У 1888г. Корзун Аляксандар Адамавіч,сялянін,каталік,меў у Татурах 60дз.зямлі,у 1911г.-102дз.
У 1888г. Татур Рамуальд Захаравіч,Татур Юзэф Захаравіч,Татур Уладзіслаў Захаравіч,Татур Вячыслаў Захаравіч,шляхцічы,каталікі, мелі супольна ў засьценку Татуры 63дз.
У 1888г. Татур Нестар Аляксандравіч,Татур Люцыян Аляксандравіч,Татур Станіслаў Аляксандравіч,шляхцічы,каталікі,мелі супольна у засьценку Татуры 63дз.
У 1888г. Філаненка Іван Карлавіч і Філаненка Хведар Карлавіч,мяшчане,прааслаўныя,мелі супольна ў фальварку Татуры 40дз.
У 1911г. Філаненкаў(Філаненка?)Іван Карнеявіч(Карлавіч?) меў у Татурах 41дз.
У 1911г. Філаненкаў Антон Іванавіч меў у Татурах 40дз.
У 1911г. Татур Нестар Аляксандравіч меў у Татурах 20дз.
У 1911г. Татур Лонгін Аляксандравіч меў у Татурах 20дз.
У 1911г. Татур Станіслаў Аляксандравіч меў у Татурах 27дз.
Сьпіс рэпрэсаваных савецкай уладай.
1.Нікановіч Валеры Рыгоравіч,1897г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,калгасьнік,арыштаваны 10.01.1933г.,асуджаны 01.02.1933г..арт.72КК БССР(антысавецкая агітацыя),3 гады ППЛ.
2.Татур Павял Лонгінавіч,1908г.н.,беларус,пачатковая адукацыя,працаваў у сельскагаспадарчай арцелі,праж. пас.Вусьць-Анолва,Кочаўскі р-н,Пермскі кр.,Расея,арыштаваны 01.01.1938г..асуджаны 27.03.1939г.,вызвалены 28.03.1939г.


Татуры.Далягляд на фальварак.





Татуры.Далягляд у вёсцы.







Татуры.Хата.





Татуры.У вёсцы.





Татуры.Рэчка Выня.





Мапа-трохвярстоўка.





Мапа WIG.





Мапа РККА 42г.



Грывец; Hryviec; Гривец; Hrywiec.
Засьценак. Мапа ХІХ ст. падае як адно паселішча. WIGаўка вызначае 2 блізка разьмешчаныя. Паводле “Сьпісу” — 6 двароў, 47 жыхароў.Паводле мапы 30-ых гадоў 15 двароў.Цяпер у складзе Харытонаўкі.
 У 1888г.Заслоўскі Франц Фадзеявіч,мешчанін,праваслаўны,меў у фальварку Грывец 120дз.
 У 1888г.Цьвірко Ядзьвіга Фадзеяўна,шляхцянка,праваслаўная,мела разам з Заслоўскім Ф.Ф.(брат і сястра?)у фальварку Грывец 120дз.
 У 1888г.Цьвірко Пётар Хведаравіч,каталік,меў у фальварку Грывец 120дз.
 У 1911г.Заслаўскі(Заслоўскі?) Гедыён Францавіч меў у Грыўцы 35дз.
 У 1911г.Заслоўскі Ам'уросі Францавіч меў у Грыўцы 18дз.
 У 1911г.Цьвірко Ядзьвіга Іванаўна мела у Грыўцы 17дз.
Сьпіс рэпрэсаваных савецкай уладай.
1.Жалкоўскі Юльян Вікеньцьявіч,1881г.н.,беларус,сярэдняя адукацыя,селянін,праж. у в.Сьвінка,арыштаваны 20.09.1937г.,асуджаны 20.10.1937г.,арт.72"а"КК БССР(антысавецкая агітацыя),10 гадоў ППЛ,адбываў г.Тында,Амурская вобл.,Расея.
Грывец.Па вуліцы. Грывец.Па вуліцы. Грывец.Па вуліцы. Грывец.Вадасховішча. Грывец.Рэчка Грыўчык. Грывец.Вадасховішча. Мапа-трохвярстоўка. Мапа WIG. Мапа РККА 42г.

Latest Month

January 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow