?

Log in

Previous Entry | Next Entry

капыльшчына-Х

Харытонаўка; Charytonaŭka; Харитоновка; Charitonowka; Харитоновцы.
Засьценак. Паводле “Сьпісу” — 21 двор з 181 жыхаром. На пачатку 1930-х гг. — калгас “Чырвоны баец”, кузьня,27 двароў. У 1997 г. — 84 двары, 185 жыхароў.
У 1911г.Дабравольскі Васіль Мацьвеявіч меў у засьценку Харытонаўка 34дз.


Харытонаўка.Па вуліцы.


Харытонаўка.Пры дарозе са Старыцы.

Харытонаўка.Цментар.


Харытонаўка.Раздарожжа.Крыж.

Харытонаўка.Па вуліцы.


Харытонаўка.Вадасховішча.


Харытонаўка.Вадасховішча.


Харытонаўка.Помнік партызанам ля дарогі ад Старыцы.

Мапа-трохвярстоўка.


Мапа WIG.

Мапа 30-ых.
Мапа РККА 42г.

Татуры; Tatury; Татуры; Tatury.
Засьценак. Паводле “Слоўніка” — уласнасьць Корзунаў. Паводле “Сьпісу” — 15 двароў з 93 жыхарамі. WIGаўка пазначае назву двойчы.Паводле мапы 30-ых гадоў 11 двароў.Цяпер у складзе Харытонаўкі.
У 1888г. Корзун Аляксандар Адамавіч,сялянін,каталік,меў у Татурах 60дз.зямлі,у 1911г.-102дз.
У 1888г. Татур Рамуальд Захаравіч,Татур Юзэф Захаравіч,Татур Уладзіслаў Захаравіч,Татур Вячыслаў Захаравіч,шляхцічы,каталікі, мелі супольна ў засьценку Татуры 63дз.
У 1888г. Татур Нестар Аляксандравіч,Татур Люцыян Аляксандравіч,Татур Станіслаў Аляксандравіч,шляхцічы,каталікі,мелі супольна у засьценку Татуры 63дз.
У 1888г. Філаненка Іван Карлавіч і Філаненка Хведар Карлавіч,мяшчане,прааслаўныя,мелі супольна ў фальварку Татуры 40дз.
У 1911г. Філаненкаў(Філаненка?)Іван Карнеявіч(Карлавіч?) меў у Татурах 41дз.
У 1911г. Філаненкаў Антон Іванавіч меў у Татурах 40дз.
У 1911г. Татур Нестар Аляксандравіч меў у Татурах 20дз.
У 1911г. Татур Лонгін(Люцыян?) Аляксандравіч меў у Татурах 20дз.
У 1911г. Татур Станіслаў Аляксандравіч меў у Татурах 27дз.


Татуры.Далягляд на фальварак.


Татуры.Далягляд у вёсцы.



Татуры.Хата.


Татуры.У вёсцы.


Татуры.Рэчка Выня.


Мапа-трохвярстоўка.


Мапа WIG.


Мапа РККА 42г.

Грывец; Hryviec; Гривец; Hrywiec.
Засьценак. Мапа ХІХ ст. падае як адно паселішча. WIGаўка вызначае 2 блізка разьмешчаныя. Паводле “Сьпісу” — 6 двароў, 47 жыхароў.Паводле мапы 30-ых гадоў 15 двароў.Цяпер у складзе Харытонаўкі.
 У 1888г.Заслоўскі Франц Фадзеявіч,мешчанін,праваслаўны,меў у фальварку Грывец 120дз.
 У 1888г.Цьвірко Ядзьвіга Фадзеяўна,шляхцянка,праваслаўная,мела разам з Заслоўскім Ф.Ф.(брат і сястра?)у фальварку Грывец 120дз.
 У 1888г.Цьвірко Пётар Хведаравіч,каталік,меў у фальварку Грывец 120дз.
 У 1911г.Заслаўскі(Заслоўскі?) Гедыён Францавіч меў у Грыўцы 35дз.
 У 1911г.Заслоўскі Ам'уросі Францавіч меў у Грыўцы 18дз.
 У 1911г.Цьвірко Ядзьвіга Іванаўна мела у Грыўцы 17дз.
Грывец.Па вуліцы. Грывец.Па вуліцы. Грывец.Па вуліцы. Грывец.Вадасховішча. Грывец.Рэчка Грыўчык. Грывец.Вадасховішча. Мапа-трохвярстоўка. Мапа WIG. Мапа РККА 42г.

Latest Month

January 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow